Курыная вайна
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: ёсць памылкі, абрыўкі тэксту. Няякасны пераклад. |
«Курыная вайна» (польск.: Wojna kokosza) — рокаш польскай шляхты, які адбыўся ў ліпені 1537 г. у Рускім ваяводстве і Львове, для таго, каб спыніць умацаванне ўлады караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога і каралевы Боны Сфорцы. Рокаш амаль не паўплываў на становішча магнатаў, якія надалі яму здзеклівую назву ад з'едзеных шляхтай усіх кур «ад яек да курыцы» каля Глынян і Львова.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку XVI ст. ў шэрагах шляхты Кароны паўстала праграма змяненняў у палітыцы каралеўскага двара, якая тычылася многіх, часта анахранічных аспектаў унутранай палітыкі. Найбольш важныя пастулаты рэформаў датычыліся судовай і адміністрацыйнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што ў Кароне існавалі некаторыя кадыфікаваныя законы (Статут Ласкага, Formula processus), яны былі састарэлымі і няпоўнымі, што прыводзіла да маніпуляцыі імі. Прадстаўнікі магнацкіх родаў аб'ядналі некалькі дзяржаўных, царкоўных, земскіх урадаў, што прывяло да злоўжыванняў і пазбаўлення абавязкаў менш важных урадаў. Таксама вялікая частка маёмасці была перададзена ў рукі магнатам, што прывяло да зніжэння прыбытку дзяржавы, выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне войска, якое, у сваю чаргу, перадавалася шляхце шляхам штогадовага ўвядзення надзвычайных падаткаў на яго ўтрыманне, склікання паспалітага рушэння. Адначасова з гэтым, каралева Бона Сфорца займалася скупкай каронных маёнткаў, якія з-за дрэннага кіраўніцтва магнатаў былі збанкрутаваны. Незадаволенасць часткі шляхты было і за правядзенне элекцыі vivente rege іх 10-гадовага сына Жыгімонта Аўгуста, які фармальна пачаў правіць сумесна з бацькам.
Рокаш
[правіць | правіць зыходнік]З-за незадаволенасці палітыкаю каралеўскага двара, які абапіраўся выключна на магнатаў, сярод шляхты пачаў пашырацца «Эгзэкуцыйны рух». Шляхта, якая сабралася пад Глынянамі, замест таго, каб рыхтавацца да кампаніі супраць гаспадара Малдаўскага княства Пятра IV Рарэша, правяла рокашавы сейм, на якім былі прыняты прэтэнзіі да караля з 36 пунктаў (кадыфікацыя права, ?.
Кароль прыбыў у Львоў 13 жніўня з дворам і войскам, спрабаваў дамовіцца са шляхтай і ў выніку распусціў паспалітае рушэнне. Рокаш працягваўся да 9 верасня 1537 г., калі кароль у Ніжнім замку Львова быў вымушаны змірыцца з патрабаваннямі і папрасіць прабачэння перад прадстаўнікамі шляхты: кашталян кракаўскі Валентый Дэмбіньскі, маршалак Пасольскай ізбы Ян Серакоўскі, каралеўскі падчашы Марцін Збароўскі, чашнік каронны Пётр Збароўскі і інш. Ён гарантаваў спыненне неправамернага завалодання кароннымі землямі Бонай Сфорцай, абрання наступнага караля на элекцыйным Сойме шляхтай, але не прызнаваў правы шляхты на рокаш. Кароль спрабаваў праз суд прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў рокашу за абразу каралеўскай годнасці. Толькі пачынаючы з 1570-х гадоў большасць прэтэнзій шляхты была заканадаўча ўрэгулявана, а з выбарамі караля шляхтай, пачаўся працэс паслаблення каралеўскай улады.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Куряча війна(укр.) |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dybkowska, A., Żaryn, J. Żaryn, M. Polskie dzieje od czasow najdawniejszych do współczesności. — Warszawa: W-wo PWN, 1994. — ISBN 83-01-11683-8.
- Rosik, S., Wiszewski, W. Poczet polskich królów i książąt. — Wrocław 2004. — S. 215.
- Вирський, Д. С. Куряча війна 1537 // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. Т. 5: Кон — Кю. — К.: Наук. думка, 2009. — С. 534. — ISBN 978-966-00-0855-4.